Канада пачынае здымаць санкцыі з Беларусі

Канада пачынае здымаць санкцыі з Беларусі

Канада пачынае працэдуру зняцця санкцый з Беларусі. Знешнепалітычнае ведамства гэтай краіны апублікавала адмысловую заяву. У ёй адзначаецца, што санкцыі былі ўведзеныя ў 2006 годзе. Аднак цяпер у Беларусі былі заўважаныя "пазітыўныя змены". Да таго ж Атава адрэагавала на тое, што Еўрасаюз практычна цалкам адмяніў санкцыі (у "чорным спісе" ЕС засталіся толькі 5 чалавек), а ЗША іх змякчылі.

МЗС Канады тлумачыць, які ж "прагрэс" быў адзначаны ў Беларусі. Гэта вызваленне палітзняволеных у мінулым годзе і негвалтоўнае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў. Таксама адзначаецца пазітыўная роля ўладаў нашай краіны ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Канада неадкладна аднаўляе выдачу ліцэнзій на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій (за выключэннем тых, што знаходзяцца пад асаблівым кантролем). Далей будзе адсочвацца сітуацыя ў Беларусі. Канадскія ўлады збіраюцца падтрымліваць дыялог з беларускім урадам "для прасоўвання правоў чалавека і павагі правоў грамадзянскай супольнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі