Канада заклікала сваіх грамадзян не ездзіць у Беларусь

Канада заклікала сваіх грамадзян не ездзіць у Беларусь

МЗС Канады заклікае грамадзян краіны не наведваць Беларусь, калі ў гэтым няма пільнай неабходнасці. Прычынай называецца рызыка беззаконня і ўзброенага канфлікту з Украінай.

"Пазбягайце неістотных паездак у Беларусь праз рызыку адвольнага прымянення мясцовых законаў і ўзброенага канфлікту з Украінай", — гаворыцца ў рэкамендацыі, якую цытуе інфармагенцтва Reuters.

Грамадзянам Канады, якія знаходзяцца ў Беларусі, рэкамендавана разгледзець магчымасць пакінуць краіну. МЗС Канады падкрэслівае, што магчымасці амбасады ў Польшчы "вельмі абмежаваныя". 

Таксама канадскія дыпламаты рэкамендуюць пазбягаць любых паездак у раён беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Прычынай называюцца сумесныя беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні і зноў жа — рызыка ўзброенага канфлікту з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі