Кандыдат у прэзідэнты Лукашэнка не будзе выступаць па БТ

Кандыдат у прэзідэнты Лукашэнка не будзе выступаць па БТ

Выступленне кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, згодна з лёсаваннем, павінна было адбыцца 16 і 23 верасня ў жывым эфіры тэлеканала “Беларусь 1” ў 19.30. Але, як даведалася Еўрарадыё, яго не будзе.

Нагадаем, у аўторак, 15 верасня, кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч ужо выкарыстаў першыя паўгадзіны для выступу.

Але ў праграме перадач тэлеканала на 16 верасня на час выступлення кандыдатаў у прэзідэнты пакажуць праграму "Нашы".

У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі Еўрарадыё патлумачылі, што час для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта быў усім выдзелены аднолькавы. Але як яны яго выкарыстоўваюць — гэта не клопат тэлерадыёкампаніі.

Вось як пракаментавалі Еўрарадыё адсутнасць выступу Лукашэнкі ў жывым эфіры "Беларусь 1" у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі:

“У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам і рашэннем Цэнтрвыбаркама, Нацыянальная тэлерадыёкампанія прадастаўляе тэле-і радыёэфір усім зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты. Рашэнне аб выкарыстанні ці не выкарыстанні эфірнага часу для звароту да выбаршчыкаў прымае сам кандыдат у прэзідэнты”. 

Кандыдат у прэзідэнты Лукашэнка не будзе выступаць па БТ

Дарэчы, падчас мінулай выбарчай кампаніі, у 2010 годзе, кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка таксама не выкарыстоўваў сваё права на зварот да выбаршчыкаў у жывым эфіры.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі