Канькабежны бан для беларускіх і расійскіх спартоўцаў працягнуты
Беларускія канькабежцы / skating.by
Міжнародны саюз канькабежцаў працягнуў забарону на допуск да спаборніцтваў спартоўцаў з Расіі і Беларусі. Заява пра гэта апублікаваная 11 чэрвеня на сайце арганізацыі.
У ёй гаворыцца пра падтрымку Федэрацыі канькабежнага спорту Украіны, якая працуе ў сітуацыі вайны, а таксама пра спагаду і салідарнасць з пацярпелымі. Асобна асуджаецца расійскае ўварванне.
Спартоўцы з краін-агрэсараў знаходзяцца пад санкцыямі Міжнароднага саюза канькабежцаў з 1 сакавіка 2022 года. ISU увёў абмежаванні ў сувязі з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта.
І хоць МАК з часам замяніў бан на рэкамендацыю дапускаць беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе, канькабежцаў гэта не закранула.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.