Караткевіч: Чыноўнікаў трэба перавучыць
Падчас прэс-канферэнцыі кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч агучыла тыя рэформы, якія прапануе яе праграма: рэформа прамысловасці, адукацыі, пераадукацыя чыноўнікаў.
Таксама кандыдатка ў прэзідэнты выступае за палітыку добрасуседства з усімі краінамі.
"Краіне патрэбныя новыя лідары, новыя ідэі, новыя падыходы. Трэба глядзець наперад. Сёння мы задорага плацім за адсутнасць рэформаў. У нас сёння стагнацыя і заняпад. А ўрад зазірае нам у кішэню", — заявіла Таццяна Караткевіч.
Пры гэтым кандыдатка не чакае, што Лукашэнка прапануе ёй пасаду, бо такіх прапаноў у гісторыі не было.
Караткевіч: "Калі такое станецца, я публічна раскажу пра гэтую прапанову. А потым мы будзем прымаць рашэнне, наколькі гэта карысна нашай краіне".
Фота: svaboda.org