Караткевіч: Хацела б сустрэцца з Лукашэнкам, бо гэта дасведчаны чалавек
Кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч хацела б пагаварыць з Аляксандрам Лукашэнкам пра эканоміку і міжнародныя адносіны.
Яна называе яго сваім асноўным апанентам на сёлетніх выбарах. Кандыдатка хацела б спытаць, чаму ён не сыходзіць са сваёй пасады.
Таццяна Караткевіч: "Эканоміка цяпер у тым стане, якой была, калі ён прыступіў да сваёй дзейнасці ў якасці прэзідэнта. Самае галоўнае, чаму ён не пакідае сваю пасаду і за яе змагаецца".
Пры гэтым Таццяна Караткевіч называе Лукашэнку дасведчаным чалавекам і хацела б абмеркаваць з ім эканоміку і міжнародныя адносіны.
У бліжэйшы час яна збіраецца наведаць каля 50 гарадоў, а асноўнай мэтай сваёй палітычнай кампаніі называе аб'яднанне людзей вакол ідэі рэформаў.