Караткевіч не пойдзе на сустрэчу выбарцаў, якую ладзіць Статкевіч

Караткевіч не пойдзе на сустрэчу выбарцаў, якую ладзіць Статкевіч

Кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч не пойдзе на сустрэчу выбарцаў, якую абвясціў на 23 верасня Мікалай Статкевіч. Экс-палітвязень мяркуе правесці акцыю ўвечары ў сераду на сталічнай плошчы Свабоды.

"У мяне ёсць свой план на заўтрашні дзень, ён вельмі і вельмі шчыльны, таму што ў мяне і пікеты, і запісы, і сустрэчы з людзьмі", — перадае БелаПАН словы Караткевіч. Кандыдатка кажа, што апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька і Уладзімір Някляеў, якія ладзяць падчас выбараў недазволеныя палітычныя акцыі, "выбралі свой шлях".

Нагадаем, што экс-палітвязень Статкевіч  падрыхтаваў пяць пытанняў да Лукашэнкі, якія ён хацеў бы задаць. Першае: ці збіраецца Аляксандр Лукашэнка ўтрымліваць уладу "да сваёй смерці"? Другое: ці з'яўляецца выкраданне былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і экс-кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара прычынай, па якой Лукашэнка імкнецца "любым коштам заставацца ва ўладзе, каб не несці адказнасць за тое, што адбылося"? Трэцяе: ці гатовы Лукашэнка ахвяраваць дзяржаўнасцю Беларусі дзеля ўтрымання ўлады? Чацвёртае — пра пагаршэнне ўзроўню жыцця, развіцця грамадства і дзяржавы за перыяд прэзідэнцтва Лукашэнкі. Пятае — пра наўмысную русіфікацыю беларусаў і знішчэнне нацыянальных атрыбутаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі