Карціну з 42 катамі прадалі за 826 тысяч долараў

Карціну з 42 катамі прадалі за 826 тысяч долараў

Ананімны пакупнік заплаціў 826 тысяч долараў за карціну Карла Калера “Каханкі маёй жонкі”. Карціну, напісаную 3 лістапада, прадалі на аўкцыёне Sotheby’s, піша meduza.io

Меркавалася, што за гэтую мастацкую працу заплацяць ад 200 да 300 тысяч долараў, але ў аўкцыёне ўдзельнічала чатыры прэтэндэнты, двое з якіх зладзілі “вайну таргоў” пасля адзнакі ў 300 тысяч.

На карціне 2,58 на 1,78 метра намаляваныя 42 ката Кейт Бердсел Джонсан — мільянеркі, якая і замовіла працу. Усяго ў яе было 350 катоў, якія жылі ў яе агромістым доме ў штаце Каліфорнія. Жывёл даглядаў “атрад слуг”, а ў завяшчанні Джонсан выдзеліла паўмільёна долараў за працяг дагляду за яе катамі.

Мастак патраціў тры гады на працу над гэтым палатном. Ён рабіў замалёўкі катоў у розных позах і назіраў за імі. Назву карціны, як мяркуецца, прыдумаў муж Джонсан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі