"Карэктна прапанавалі траім мужчынам прайсці ў службовы транспарт"

Госці ў чорным на дзіцячым свяце ў Лябяжым днём 19-га снежня / @lebiadziny
Госці ў чорным на дзіцячым свяце ў Лябяжым днём 19-га снежня / @lebiadziny

Увечары 19-га снежня ў сталічным мікрараёне Лябяжы затрымалі траіх мужчын. Па словах відавочцаў, аднаго літаральна адарвалі ад дзіцячага вазка — ён шпацыраваў па раёне з 9-ці месячным дзіцём. Другога даставілі ў РУУС з двума дочкамі — шасці і васьмі гадоў. Трэці проста кантактаваў з суседзямі — усяго ў двары было каля 25-ці чалавек. Ніхто не крычаў і не махаў бел-чырвона-белым сцягам.

Але ў МУС свая версія таго, што здарылася. Міністэрства запэўнівае, што сілавікі прыехалі ў двор па званку неабыякавых грамадзян, якія паведамілі пра "падазроны натоўп" на раёне. А паколькі на іх прапанову разысціся ніхто не рэагаваў, яны "карэктна прапанавалі траім мужчынам для далейшага разгляду прайсці ў службовы транспарт. Адзін з іх самастойна прыняў рашэнне зрабіць гэта разам з двума сваімі дзецьмі". І, самае галоўнае, мужчыны "самастойна" прайшлі ў транспарт, ніякіх спецсродкаў для гэтага не выкарыстоўвалася!

А вось што распавядае Ірына — жонка мужчыны, які гуляў з вазком, і якой прынеслі малога суседзі:

— Мяне, вядома, шакавала сама сітуацыя. Я не магла нават уявіць, што тата, які пайшоў з вазком, можа не вярнуцца, а вазок мне прывязе чужы чалавек!

Па словах відавочцаў, муж Ірыны сам вырашыў перадаць вазок суседзям і паехаў разам з сілавікамі. Таму што мясцовым жыхарам далі выбар: альбо мы забіраем траіх мужчын (такім нібыта быў загад кіраўніцтва), альбо затрымліваем ўсіх.

— Там усяго трое мужчын, здаецца, і было. Вось яны і паехалі. Аднаму мужчыну дзяцей не было куды прыстроіць, і ён паехаў з дочкамі, — кажа Ірына.

Мужчыну з двума дочкамі адпусцілі з РУУС у той жа вечар, склаўшы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Дзе знаходзяцца астатнія затрыманыя дагэтуль невядома.

МУС напісала на сваім сайце, што ўчынак "таты з дочкамі" "не выклікае павагі, а хутчэй асуджэнне", што "супрацоўнікі міліцыі рабілі і робяць усё магчымае, каб абараніць правы і інтарэсы дзяцей". 

А фашыст, як кажуць, усё адно ты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі