Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 18 верасня
18 верасня ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны да парывістага, па паўднёва-заходняй палове краіны месцамі будзе моцны парывісты вецер.
Уначы чакаецца 3-9 цяпла, удзень тэмпература паветра прагрэецца да +9...+15.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.