Кароткачасовыя дажджы і да +32 чакаецца 10 чэрвеня
10 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень пры навальніцах у асобных раёнах прагназуюцца град і моцныя залевы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца шквалістыя парывы ветру.
Уначы тэрмометры пакажуць 16-21 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 26-32 вышэй за нуль. Аднак месцамі па Брэстчыне і Гродзеншчыне чакаецца толькі 23-25 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.