Карпенка патрабуе не крытыкаваць настаўнікаў публічна

Ігар Карпенка / БЕЛТА
Ігар Карпенка / БЕЛТА

Не крытыкаваць публічна настаўнікаў запатрабаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ. Гэта, на яго думку, падрывае аўтартэт педагогаў у вачах школьнікаў.

"Вы павінны спыніць публічна крытыкаваць настаўніка, — звярнуўся ён да бацькоў і СМІ. — Таму што мы тым самым падрываем яго аўтарытэт у вачах школьнікаў".

Выказваць заўвагі і прапановы можна, па яго словах, на педсавет і бацькоўскіх сходах. Яшчэ для гэтага падыходзяць абмеркаванне праблем у педагагічнай супольнасці, на калегіі міністэрства і ў іншых арганізацыях.

"Але дакладна не інтэрнэт, і не школьнікі павінны абмяркоўваць з бацькамі ці яшчэ з кім-небудзь настаўніка", — мяркуе Карпенка.

Яшчэ ён распавёў пра новаўвядзенні, якія чакаюць профільныя класы. Будзе павялічаны сярэдні бал для залічэння ў такі клас. У цяперашні час, каб патрапіць у клас з паглыбленым вывучэннем прадмета, трэба мець сярэдні бал 6, і па профільным прадмеце — 7. Мінадукацыя плануе павялічыць гэтыя парогі да 7 і 8.

Таксама з 2023 года плануецца сумясціць выпускны экзамен з цэнтралізаваным тэставаннем. Гэта навіна, у сваю чаргу, прывядзе да таго, што будуць скарэкціраваны правілы прыёму ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі