Кашулю з "Пыхі і прадузятасці" прадалі з малатка — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Навіны з Беларусі, Украіны і Сектара Газа такія, што вельмі хочацца перавесці позірк на нешта іншае, праўда? Пастараемся дапамагчы вам не з'ехаць з глузду з новай падборкай навін з усяго свету.

 

Вам заплацяць, калі падчас адпачынку пойдзе дождж

Прадчуваем вашае пытанне: куды ўзяць пуцёўку, каб атрымаць такія выгадныя ўмовы? У адзін сінгапурскі гатэль.

Генеральны менеджар гатэля лічыць, што будучыню люксавых падарожжаў забяспечыць той, хто зможа гарантаваць пастаяльцам не толькі від з вакна, але і... добрае надвор'е.

Дажджы ў Сінгапуры ідуць у сярэднім 171 дзень на год. Пракантраляваць дождж у гатэлі не могуць, але могуць заплаціць гасцям, калі дождж усё ж пойдзе. Дакладней, кампенсуюць кошт адной ночы знаходжання. Няблага, праўда?

 

Паўночнакарэйскія хакеры

Паўночнакарэйскія хакеры, здаецца, узламалі паўднёвакарэйскіх вытворцаў чыпаў. Але навошта? Пхеньян спрабуе вырабляць паўправаднікі для сваіх спадарожнікаў і ракет, паведамляе Нацыянальная выведвальная служба Паўднёвай Карэі.

"Мы лічым, што Паўночная Карэя, магчыма, рыхтуецца да вытворчасці ўласных паўправаднікоў, сутыкнуўшыся з цяжкасцямі іх закупак на падставе санкцый", — гаворыцца ў заяве.

Выведка папярэдзіла іншыя кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю чыпаў, пра неабходнасць прыняць меры засцярогі супраць кібератак.

 

Без аховы

Прынц Гары зняў з сябе каралеўскія абавязкі, але не думаў, што яго пазбавяць і... аховы. У лютым 2020 года брытанскае МУС вырашыла, што прынцу Гары падчас візітаў у Вялікабрытанію не будуць забяспечваць "такую ж ступень" абароны, як у гады жыцця ў палацы. Таму што фінансуюць гэтую "абарону" брытанскія падаткаплацельшчыкі.

 

І яшчэ трошкі пра бяспеку

А зараз пагаворым пра бяспеку не на зямлі, а ў паветры. Пасажыры адмаўляюцца лётаць на сумна вядомым Boeing 737 Max, а часам літаральна патрабуюць выпусціць іх з самалёта.

Эд Пірсан ляцеў з Сіэтла ў Нью-Джэрсі ў 2023 годзе. І сеў у самалёт, у якім ніколі не хацеў апынуцца. Ён гатовы быў ляцець на любым іншым — абы толькі не на "максе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі