Кастусёва вярнулі з турэмнай лякарні ў "Амерыканку"

Рыгор Кастусёў / Еўрарадыё​
Рыгор Кастусёў / Еўрарадыё​

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зноў у СІЗА КДБ, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на адвакатку палітыка Інэсу Аленскую. Кастусёва вярнулі ў "Амерыканку" з турэмнай лякарні, куды ён трапіў праз праблемы з сэрцам.

Аленская таксама расказала, што абарона падавала хадайніцтва аб змене меры стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі, але ў задавальненні гэтай просьбы было адмоўлена.

"Кастусёў быў пераведзены з рэспубліканскай бальніцы для асуджаных (СІЗА1) у "Амерыканку" (СІЗА КДБ)", — паведаміла ў аўторак адвакатка.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года па справе аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі. Фігурантамі гэтай справы з'яўляюцца таксама палітолаг Аляксандр Фядута і юрыст з ЗША Юрась Зянковіч.

2 ліпеня палітыка экстранна шпіталізавалі з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь. У яго з'явіліся праблемы з сэрцам, ціскам, ацёкі канечнасцяў, дыхавіца, блытаная свядомасць. Кастусёў расказаў, што 17 начэй ён вымушаны быў спаць на падлозе, пад "шконкай" іншага затрыманага, бо для яго не знайшлося спальнага месца.

У сярэдзіне ліпеня дачка Кастусёва Кацярына расказала, што аналізы паказваюць на падазрэнне ў бацькі анкалагічных захворванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі