Катанне на каньках могуць уключыць у школьную праграму

Катанне на каньках могуць уключыць у школьную праграму

Катанне на каньках могуць уключыць у школьную праграму. Пра гэта кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея, алімпійскі чэмпіён па веславанні Аляксандр Багдановіч паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 5". 

Па словах Багдановіча, гэтае пытанне хакейная федэрацыя цяпер прапрацоўвае сумесна з Міістэрствам адукацыі.

"Гэта значыць, будзе ўжо абавязковым прадметам, будзе ўваходзіць у варыятыўны кампанент у дзяцей пачатковых класаў навучання", — заявіў спартовы чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі