Казахстан заявіў пра "добрую волю" ў дачыненні грузаперавозчыкаў з Беларусі і РФ
Казахстан заявіў пра "добрую волю" ў дачыненні грузаперавозчыкаў з Беларусі і Расіі. Схему з перачэпкай і перагрузкай тавараў "з трэціх краін" беларусам і расіянам дазволілі да пачатку наступнага года, паведамляе Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана.
Як вядома, з красавіка 2022-га краіны ЕС забаранілі грузаперавозчыкам на зарэгістраваных у Беларусі і Расіі аўтамабілях перавозіць грузы па сваёй тэрыторыі. Улады Беларусі ў адказ забаранілі аўтаперавозчыкам з Еўрасаюза уезд у нашу краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.