Казахская кампанія забярэ “Боінг-737 МАХ”, на якім павінна была лятаць "Белавіа"

Boeing 737 MAX / pjs2005
Boeing 737 MAX / pjs2005

Прызначаны для беларускай "Белавіа" лайнер “Боінг 737 МАХ” перанакіравалі ў казахскую авіякампанію SCAT, піша выданне Simpleflying.

У беларускага перавозчыка быў кантракт на пастаўкі пяці такіх самалётаў. Але з-за санкцый, справакаваных міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і ЕС, “Белавія” больш не можа дазволіць сабе лётаць на амерыканскіх “боінгах”.

Мадэль, пра якую ідзе гаворка, — той самы MAX, палёты на якіх былі спынены пасля авіякатастроф з удзелам Ethiopian Airlines і інданезійскай Lion Air. Пасля іх Boeing некалькі месяцаў працаваў над зменай праграмнага забеспячэння MCAS, якое справакавала катастрофы. У выніку Федэральнае агенцтва грамадзянскай авіяцыі ЗША ўхваліла выпраўленні і дазволілі ўзлятаць.

Да ўвядзення санкцый "Белавіа" паспела атрымаць адзін такі самалёт. Яго паставілі ў красавіку 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі