Кажарскі: трэба навучыцца глядзець на сябе не праз каланіяльную оптыку
20 жніўня госць Еўрарадыё — даследчык міжнародных адносін, выкладчык Карлавага ўніверсітэта ў Празе і ўніверсітэта Каменскага ў Браціславе Аляксей Кажарскі.
Шмат беларусаў ставяцца да беларускасці як да другаснай рэчы. Ёсць руская культура, да якой больш увагі, чым да культуры роднай. У такой сістэме каштоўнасцяў цікавасць да любой нацыянальнай ідэі ў людзей невялікая. Але такую сістэму каардынат трэба змяняць. І яна паступова змяняецца.
Пра тое як зацікавіць беларусаў іх беларускасцю, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Аляксеем Кажарскім.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.