КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" Раду БНР

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла / radabnr.org
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла / radabnr.org

У Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем" прызналі Раду БНР. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржбяспекі, заўважылі праваабаронцы.

Прычым у дакуменце чамусьці (верагодна, памылкова) пазначана, што рашэнне было прынятае 2 ліпеня.

Таксама "экстрэмісцкімі фармаваннямі" прызнаныя рэгіянальнае інтэрнэт-выданне "Штодзень Гомель" і "97% Серебрянка".

Рада БНР — пераемніца ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, якая дзейнічае ў эміграцыі. Цяпер яе ўзначальвае Івонка Сурвіла.

"Дадзенае рашэнне, прынятае незаконнай злачыннай арганізацыяй, якою з'яўляецца КДБ РБ, ніякім чынам не паўплывае на далейшую дзейнасць Рады БНР, якая будзе працягваць прадстаўляць суверэнныя правы беларускага народу",гаворыцца ў заяве Рады БНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі