КДБ абвінавачвае Ціханоўскую, Латушку і байполаўцаў па расстрэльным артыкуле
КДБ Беларусі заявіў пра абнаўленне "Пераліку арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Адбылося гэта ў рамках расследавання крымінальнай справы, распачатай у дачыненні ініцыятывы былых сілавікоў па справе аб дзіўных тэрактах, "здзейсненых грамадзянінам Малейчуком" ў Барысаве і Мінску. Сама ініцыятыва гэтыя абвінавачванні абвяргае.
КДБ заяўляе, што была ўстаноўлена датычнасць да ініцыятывы 17 чалавек, якія знаходзяцца за мяжой. Іх аб'явілі ў міжнародны вышук. У "Пераліку арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці" ўключылі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Станіслава Лупаносава, Андрэя Астаповіча, Ігара Макара, Антона Матольку, Святлану Хілько, Ігара Лобана і іншых. Яны абвінавачваюцца па артыкуле "акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай". Ім можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.
Падрыхтаваны дакументы аб экстрадыцыі Ціханоўскай з Літвы, а Латушкі з Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.