КДБ залічыў БАЖ у "экстрэмісцкія фармаванні"

БАЖ прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" / Белсат
БАЖ прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" / Белсат

Улады прызналі Беларускую асацыяцыю журналістаў "экстрэмісцкай арганізацыяй".  Такое рашэнне КДБ прыняло 28 лютага, паведамляюць праваабаронцы.

У ліпені 2021 года сілавікі правялі ператрус у офісе БАЖ і апячаталі офіс. Напрыканцы жніўня таго ж года суд ліквідаваў арганізацыю. Фармальнай прычынай стаў пазоў Міністэрства юстыцыі "ў сувязі з непрыняццем мер па ліквідацыі парушэнняў з боку БАЖ і паўторным (пасля вынесенага пісьмовага папярэджання) парушэннем заканадаўства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі