Сілавікі выламалі дзверы ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў
Ператрусы сёння праходзяць у офісах разнастайных грамадскіх арганізацый, а таксама дома ў грамадскіх актывістаў.
Як паведамлялася раней, сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны". Вядома, што юрыста Валянціна Стэфановіча пасля ператрусу затрымалі: яго падазраюць па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса — 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў). Кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі не выходзіць на сувязь.
Ператрусы адбыліся ў іншых праваабаронцаў — кіраўніцы Lawtrend Вольгі Смалянкі, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуды.
Таксама сілавікі прыйшлі ў офіс выдання "Имена" — стваральніца праекта Кацярына Сінюк мяркуе, што гэта супрацоўнікі ДФР.
У офісе БАЖ сілавікі выламалі дзверы. Гэтаксама абышліся з дзвярыма Беларускага Хельсінкскага камітэта.
Ператрус адбываецца ў офісах Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" і Руху "За свабоду".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.