Хапуны не спыняюцца ў беларускіх райцэнтрах — гэтым разам у Лідзе

Лідскі замак, фота ілюстрацыйнае 

Лідскі замак, фота ілюстрацыйнае  / 34travel.me

Затрыманні прайшлі на лідскім заводзе электравырабаў, пішуць гродзенскія праваабаронцы. Меркаваная прычына арыштаў — распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).

Гэта чарговае затрыманне людзей ў райцэнтрах Гродзенскай вобласці. За мінулыя дні затрыманні адбываліся ў Ваўкавыску, Шчучыне, Гродне, Навагрудку, а таксама гарадскім пасёлку Мір.

Толькі ўчора, 11 лістапада, у Гродненскай вобласці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі 14 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі