Хавайцеся ў кавярню: якім будзе надвор'е напачатку наступнага тыдня

Настрой на панядзелак наступны

Настрой на панядзелак наступны / pixabay

Каб не скардзіцца на надвор'е заўтра, вывучыце прагноз на пачатак тыдні сёння — і апранайцеся цяплей!

У панядзелак, 23 кастрычніка, надвор'е ў нас у краіне сфармуе цыклон, які праз Беларусь будзе ссоўвацца ў бок Расіі. Сонца чакаць не даводзіцца — будзе хмарна. Амаль усюды пройдуць дажджы, а па паўночным захадзе — залевы.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+10°С (па поўдні ледзь цяплей — да +12°С). Удзень будзе ненашмат цяплей: +7..+13°С.

У аўторак, 24 кастрычніка, на Беларусь пачнуць уплываць паветраныя масы з Балтыйскага мора. Будзе выглядаць сонца, але месцамі пройдуць кароткія дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2..+8°С, максімальная ўдзень ад +5..+14°С.

У сераду, 25 кастрычніка, на нас пачнуць ссоўвацца атмасферныя франты з Польшчы. Дзень будзе хмарным, а месцамі пройдуць дажджы і нават мокры снег.

Тэмпература будзе заўважна адрознівацца ў розных частых краіны. Так, уначы на поўначы слупок тэрмометра апусціцца да -1°С, а ў той час на паўднёвым захадзе ўначы будзе зусім не так хрладна — да +10°С. Максімальная тэмпература ўдзень +6..+13°С (па паўночным усходзе заўважна халадней — там +3..+5°С). Віцебск, апранайце шапкі!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі