Хто жыве бядней за ўсіх. Стала вядома, колькі плацяць беларусам

Паглядзелі заробкі беларусаў

Паглядзелі заробкі беларусаў / @rubanau_collage

З'явіліся ў агульным доступе звесткі Белстата аб медыянным заробку за лістапад 2023-га.

Еўрарадыё паглядзела, колькі атрымліваюць беларусы розных прафесій. Напрыклад, кожны пяты педагог жыве на суму менш за 700 рублёў.

Так, па афіцыйных дадзеных, больш за ўсіх у нашай краіне зарабляюць у горназдабыўной прамысловасці і ў сферы інфармацыі — 3781 і 3171 рубель адпаведна. Самы нізкі медыянны заробак налічылі работнікам творчай сферы (1000,9 рублёў), паштовай і кур'ерскай дзейнасці (1085,4 рублёў), а таксама адукацыі (1098 рублёў).
 

Інфармацыя і сувязь

Прадстаўнікі гэтай сферы традыцыйна ўваходзяць у топ самых высокааплатных супрацоўнікаў па краіне. Гэта і не дзіва, большасць з іх — надзвычай запатрабаваныя айці-спецыялісты. Медыянны заробак у гэтым сектары роўны 3171 рублю, прычым з 57 тысяч чалавек, занятых у сферы, блізу 7 тысяч маюць заробак больш за 10 тысяч рублёў. Каля 70% беларусаў, хто мае такі заробак, працуюць менавіта ў гэтай галіне.
 

Адукацыя

Адна з самых шматлікіх сфер, у якой працуе больш за 340 тысяч чалавек, адначасова з'яўляецца адной з самых малааплатных у Беларусі. Колькі б Лукашэнка ні абяцаў падняць даходы настаўнікам, іх заробак наўрад ці можна назваць належным.

Мяркуйце самі: медыянны заробак работнікаў адукацыі ў лістападзе 2023 склаў 1098 рублёў. Калі зірнуць на статыстыку па абласцях, атрымліваецца яшчэ горш — у Віцебскай вобласці яна роўная 961 рублю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі