Хутка могуць з'явіцца супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын. Гэта як?

Выпіў таблетку - і ніякіх праблем / Unsplash 
Выпіў таблетку - і ніякіх праблем / Unsplash 

Навукоўцы наблізіліся да стварэння супрацьзачаткавых таблетак для мужчын. Пакуль для прадстаўнікоў гэтага полу застаюцца толькі два варыянты засцярогі прэзерватывы ці вазэктамія (аперацыя па перавязцы семявыносных паратокаў), але неўзабаве можа з'явіцца і альтэрнатыва.

Як піша Nature Communications, група нямецкіх і амерыканскіх навукоўцаў распрацоўваюць растваральныя інгібітары адэнілатцыклазы. Прасцей кажучы, такія прэпараты могуць часова паніжаць фертыльнасць.

Выпрабаванні на мышах прайшлі паспяхова: праз дзве гадзіны пасля ўвядзення прэпарата супрацьзачаткавая эфектыўнасць дасягала 100%, а праз суткі фертыльнасць вярнулася да нармальнага ўзроўню.

Шэсць тыдняў пастаяннага прымянення не прывялі да якіх-небудзь негатыўных эфектаў для здароўя мышэй. Выпрабаванні працягнуцца і, верагодна, неўзабаве пройдуць на людзях-добраахвотніках. Тады на працягу некалькіх гадоў для пазбягання непажаданай цяжарнасці будзе хапаць адной таблеткі, якую вып'е мужчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі