Навукоўцы: людзі могуць дурнець праз выхлапныя газы
Дарожны рух у Мінску / Unsplash
Навукоўцы нарэшце атрымалі пацверджанне яшчэ адной гіпотэзы пра негатыўны ўплыў забруджанага паветра на здароўе. Эксперыментальна пацвердзілася, што нават кароткі ўплыў выхлапных газаў прымушае наш мозг працаваць горш.
Вынікі адпаведнага даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Environmental Health.
"На працягу многіх дзесяцігоддзяў навукоўцы лічылі, што мозг можа быць абаронены ад шкоднага ўздзеяння забруджання паветра. Гэтае даследаванне, першае ў сваім родзе ў свеце, дае свежыя доказы, якія пацвярджаюць сувязь паміж забруджаннем паветра і кагнітыўнымі здольнасцямі", — характарызуе працу яе аўтар, прафесар Канадскага даследчага цэнтра прафесійных і экалагічных захворванняў лёгкіх Крыс Карлстэн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.