Кіраўніцтва сеткі "Вконтакте" паведаміла аб праблемах з доступам
Сацыяльная сетка перастала адкрывацца ў шэрагу карыстальнікаў.
Прэс-сакратар сеткі Георгій Лабушкін растлумачыў гэта "некаторымі тэхнічнымі праблемы з доступам" да рэсурсу. Па яго словах, якія перадае lenta.ru, кіраўніцтва "Вконтакте" працуе над выпраўленнем непаладак.
Мабільная версія сацсеткі таксама недаступная. Паводле папярэдніх звестак, "Вконтакте" перастала адкрывацца прыкладна ў 13:37 паводле беларускага часу.
Дарэчы, праблемы з доступам да сацсеткі здараюцца не першы раз.