Кіраўніцтва Вярхоўнай Рады пайшло ў адстаўку, рэзідэнцыя ў Міжгор’і пустая

Паседжанне Вярхоўнай Рады праходзіць без іх, на сваіх працоўных месцах няма многіх дэпутатаў.



Тым часам рэзідэнцыя прэзідэнта Украіны ў Міжгор’і пустая і туды без перашкодаў прапускаюць журналістаў, інфармуе УНІАН. Журналістка “5 каналу” паведаміла па тэлефоне, што лёгка прайшла туды са здымачнай групай. Дзяржаўная ахова нават правяла для іх экскурсію.


Тэрыторыя рэзідэнцыі абсалютна пустая. Ахоўнікі раніцай 22 лютага не бачылі прэзідэнта Януковіча і думаюць, што ён не вернецца, бо нехта забраў асабістыя рэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі