Кіраўнік Гомельскай вобласці наведаў войскі на мяжы з Украінай

Іван Крупко (справа) ў намёце

Іван Крупко (справа) ў намёце / t.me/gomel_region_gov/

Кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко наведаў войскі на мяжы з Украінай. Яго прэс-служба піша, што ён пабываў у "памежных раёнах", у якіх знаходзяцца падраздзяленні Узброеных сіл РБ, адпраўленыя на "узмацненне" аховы беларуска-украінскай мяжы.

Крупко "пагутарыў з вайскоўцамі, азнаёміўся з умовамі побыту і вывучыў абстаноўку на паўднёвым аперацыйным напрамку". На адзіным апублікаваным фота відаць, што вайскоўцы жывуць у намётах.

У якім раёне пабываў у сераду Іван Крупко, не ўдакладняецца.

Нядаўна Кіеў заклікаў Мінск адвесці войскі ад мяжы з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі