Кіраўнік Мінздароўя расказаў пра вынікі маніторынгу цэн на лекі ў нас і за мяжой

Кіраўнік Мінздароўя расказаў пра вынікі маніторынгу цэн на лекі ў нас і за мяжой

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што яго ведамства плануе знізіць кошты на некаторыя лекі. Пра гэта чыноўнік паведаміў тэлеканалу АНТ пасля сустрэчы 12 жніўня з кіраўніком дзяржавы.

Як распавядала Еўрарадыё, у ліпені Міністэрства аховы здароўя звярнулася ў Фэйсбуку да беларусаў з просьбай дасылаць чэкі з коштамі на лекі, купленыя за мяжой, калі яны таннейшыя за беларускія. 

Па выніках маніторынгу, па словах Караніка, Мінздароўя рыхтуецца вызначыць новыя гранічныя цэны на самыя запатрабаваныя прэпараты.

Уладзімір Каранік: "Гэта ўжо больш за 100 пазіцый. Зараз рыхтуюцца дапаўненні ў нарматыўную базу рэгістрацыі гранічных цэн на лекі. Адпаведна, гэтая інфармацыя перадаецца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю для таго, каб вывучылі сітуацыю на суседніх рынках. Будзе зарэгістраваная гранічная цана, якая з'яўляецца эканамічна абгрунтаванай, рынкавай, але не завышанай"

Чыноўнік паведаміў, што аптэчная сетка "Белфармацыя" пачынае актыўна заключаць прамыя кантракты з вытворцамі на пастаўку прэпаратаў. "Калі гэтыя прэпараты знікнуць у камерцыйных аптэках, яны з'явяцца па гэтай цане ў дзяржаўных", — дадаў Каранік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі