Кіраўнік МЗС Літвы — пра перспектывы аднаўлення ВКЛ і пахаванне Каліноўскага
Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі прасілі перапахаваць у Мінску частку парэштак паўстанцаў 1863 года ў Мінску. І літоўскі бок ім адмовіў, бо такая працэдура прадугледжаная толькі для парэштак святых. Пра гэта на сустрэчы з беларускімі журналістамі распавёў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.
Перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў прайшло ў Вільні 22 лістапада 2019 года. Перад тым, у верасні, беларуская інтэлігенцыя напісала зварот да літоўскага парламента з просьбай перапахаваць парэшткі ў Беларусі. Пад адкрытым лістом падпісаліся нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, рок-музыка Лявон Вольскі, пісьменнік Уладзімір Арлоў і яшчэ больш за чатыры тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.