Кіраўнік Украіны выдаў указ аб незаконнасці абрання Аксёнава
Выканаўца абавязкаў украінскага прэзідэнта Аляксандр Турчынаў прапанаваў крымскай Радзе адмяніць рашэнне аб прызначэнні Сяргея Аксёнава.
Ва ўказе адзначаецца, што Вярхоўная Рада Рэспублікі Крым 27 лютага прызначыла новага прэм’ер-міністра аўтаноміі незаконна. Гэтае прызначэнне адбылося з парушэннем Канстытуцыі Украіны, Канстытуцыі Крыму, а таксама з парушэннем шэрагу асобных законаў.
Турчынаў даручыў не лічыць Аксёнава прадстаўніком аўтаноміі, перадае УНІАН.