Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола зноў бачылі ў Еўрасаюзе

Уладзімір Базанаў зноў "засвяціўся" ў ЕС / t.me/tribuna_by/
Уладзімір Базанаў зноў "засвяціўся" ў ЕС / t.me/tribuna_by/

Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава зноў бачылі ў Еўрасаюзе. Ён займаўся пакупкамі ў крамах у польскай Бяла-Падлясцы, піша "Трыбуна".

Базанаў — палкоўнік запасу, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Адданага прыхільніка Аляксандра Лукашэнкі ў 2019-м зрабілі кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола. Уладзіміра Базанава называюць "чалавекам, які мае прамое дачыненне да рэпрэсій у беларускім футболе". Ён з'яўляецца фігурантам "чорнага спісу" краін Балтыі і можа патрапіць у такі ж спіс Украіны.

У 2021-м Базанава затрымлівала паліцыя ў Чэхіі. Яго выслалі на радзіму, а шэнгенскую візу анулявалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі