Кіраўніка "Віцебскмясамалпрама", абвінавачанага ў карупцыі, адпусцілі з СІЗА

Кіраўніка "Віцебскмясамалпрама", абвінавачанага ў карупцыі, адпусцілі з СІЗА

Абвінавачанага ў карупцыі дырэктара ААТ "Віцебскмясамалпрам" Валерыя Каспяровіча адпусцілі з СІЗА пад хатні арышт, піша TUT.by. 

Дадому ён прыехаў 28 студзеня — роўна праз год пасля затрымання ў працоўным кабінеце.

Разам з Каспяровічам меру стрымання змянілі яго былому намесніку Віктару Славецкаму і кіраўніку прыватнай кампаніі "Віцебскгандаль" Міхаілу Славецкаму. Усе яны праходзяць па адной крымінальнай справе.

Пакуль Каспяровіч быў пад арыштам, калектыў "Віцебскмясамалпраму" тройчы прасіў Аляксандра Лукашэнку вярнуць ім кіраўніка. Апошні раз з такой просьбай яны звярталіся 20 студзеня. Пры гэтым аўтары звароту спасылаліся на важную акалічнасць: дзяржэкспертыза заключыла, што Каспяровіч не прычыніў шкоды прадпрыемству.

Кіраўніка "Віцебскмясамалпраму" АМАП затрымаў 28 студзеня 2019 года на тэрыторыі прадпрыемства. Яго вінавацяць у атрыманні хабару ў памеры каля 150 тысяч рублёў.

У сваёй першай просьбе на імя кіраўніка дзяржавы работнікі "Віцебскмясамалпраму" адзначалі, што пры кіраўніцтве Каспяровіча на прадпрыемстве перасталі затрымліваць заробак. Дый сярэдняя заработная плата складае больш за 500 долараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі