Кіраўнікі памежных ведамстваў Беларусі і Украіны сустрэліся ў Львове
Кіраўнікі памежных ведамстваў Беларусі і Украіны сустрэліся 17 снежня ў Львове, інфармуе gpk.gov.by. Старшыня Дзяржпамежкамітэта нашай краіны генерал-маёр Анатоль Лапо і старшыня ўкраінскай Дзяржпамежслужбы Сяргей Дэйнека абмеркавалі сітуацыю на беларуска-украінскай мяжы. Гаворка ішла пра выкананне ранейшых дамоўленасцяў, пра ўзгодненую працу па кантролі на ўчастку мяжы ў Чарнобыльскай зоне, пра працэс дэмаркацыі.
Лапо і Дэйнека пагадзіліся, што паміж Беларуссю і Украінай у памежных пытаннях няма нявырашаных пытанняў, а сітуацыя прагназаваная і знаходзіцца пад кантролем.
У лістападзе стала вядома, што перад беларускімі памежнікамі паставілі задачу ўмацаваць ахову дзяржаўнай мяжы ў Чарнобыльскай зоне — усталяваць відэакамеры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.