Кіроўца Range Rover пакусала супрацоўніка ДАІ і спрабавала з'есці пратакол
Кіроўца Range Rover пакусала супрацоўніка ДАІ і спрабавала з'есці пратакол. Здарэнне адбылося ў Мінску а 4-й гадзіне раніцы 14 чэрвеня. На праспекце Дзяржынскага ў раёне плошчы Багушэвіча даішнікі звярнулі ўвагу на пазадарожнік, які рухаўся на вялікай хуткасці і віляючы з боку ў бок. Яны спынілі Range Rover, кіроўца аказалася нецвярозай, яна нават гаварыла з цяжкасцю.
Як паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Любоў Трапашка, 46-гадовую жанчыну завезлі на медасведчанне, але яна адмовілася яго праходзіць. Яна крычала, патрабавала нейкі загад, падпісаны... Аляксандрам Лукашэнкам, абражала даішнікаў і супрацоўнікаў медустановы. А ў нейкі момант зламысніца пакусала рукі аднаго ў супрацоўнікаў ДАІ. Больш таго, жанчына паспрабавала з'есці пратакол пра адмову ад медасведчання.
Хуліганку завезлі ў міліцыю, а яе пазадарожнік апынуўся на стаянцы пад аховай. Жанчыне давядзецца адказваць за свае дзеянні паводле закону. Дарэчы, яна — грамадзянка Расіі.