Кіроўца тралейбуса прыехаў забіраць жонку з радзільні на сваім транспарце
Гродзенец Сяргей Прасолаў выбраў незвычайны транспарт, каб забраць жонку з радзільні, паведамляе hrodna.life.
Мужчына працуе кіроўцам у тралейбусным упраўленні. Да ўваходу радзільні ён прыехаў на бескантактавым тралейбусе. Пры гэтым на маршрутызатары было напісана "Каханая, дзякуй за дачку", а ззаду на табло быў смайлік.
Дарэчы, 45 гадоў таму акурат 5 лістапада па Гродне праехаў першы тралейбус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.