Кіроўцу МАЗа, абвінавачанаму ў смяротным ДТЗ пад Смалявічамі, просяць 7 гадоў

Аўтааварыя пад Смалявічамі

Аўтааварыя пад Смалявічамі / прэс-служба МУС

Сем гадоў зняволення папрасіў пракурор для кіроўцы МАЗа, якога вінавацяць у гібелі 13 чалавек у аўтааварыі пад Смалявічамі.

Крымінальную справу разглядае Мінскі абласны суд, паведамляе БЕЛТА. Чакаецца, што прысуд будзе абвешчаны 18 верасня.

Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя адбылася 20 лютага. Гружаны МАЗ выехаў на сустрэчную паласу і ў лоб сутыкнуўся з маршруткай. 11 чалавек загінулі на месцы, двое сканалі пазней у лякарні. Ахвярамі аварыі сталі 12 пасажыраў і кіроўца маршруткі. Яшчэ сямёра атрымалі траўмы.

Паводле заяваў абвінавачання, кіроўца ведаў пра тэхнічную няспраўнасць МАЗа, калі выязджаў на маршрут. На судзе ён цалкам прызнаў сваю віну.

Пасля гэтай аварыі ўлады ўзяліся за праверку маршрутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі