Кітаец заплаціў за Toyota Land Cruiser манетамі па 1 юані (фота)

Жыхар кітайскай правінцыі Ляанін заплаціў за Toyota Land Cruiser манетамі па 1 юані. Атрымалася 680 тысяч юаняў, гэта — 109 тысяч долараў. Грошы ў аўтасалон ён прывёз на грузавіку. 1320 скруткаў з манетамі агульнай вагой 4 тоны гадзіну разгружалі 10 чалавек. Частку сумы — 20 тысяч юаняў — мужчына заплаціў папяровымі грашыма.

Кітаец кажа, што працуе на бензакалонцы. На пакупку машыны ён адкладваў чаявыя, якія яму давалі манетамі. Спачатку ён мяняў іх у банку на папяровыя грошы, але пасля яму гэта надакучыла. Цяпер аўтасалону трэба арганізаваць дастаўку манет у банк, інфармуе партал tut.by.

Фота: People's Daily Online

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі