Кітай мае тры прапановы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне

Ён падкрэсліў, што існуючыя рознагалоссі трэба як мага раней вырашыць пры дапамозе дыялогу і перамоваў.



15 сакавіка ў Радзе Бяспекі ААН адбылося галасаванне па праекце рэзалюцыі аб украінскім крызісе. Праект прапанавалі ЗША: сутнасць яго ў тым, каб прызнаць рэферэндум у Крыме несапраўдным і заклікаць усе краіны свету не прызнаваць яго вынікаў. Расія скарысталася сваім правам вета і заблакавала рэзалюцыю. Кітай у галасаванні ўстрымаўся. Астатнія ўдзельнікі галасаванні прагаласавалі за рэзалюцыю.



Лю Цзеі ў сваёй прамове па выніках галасавання заявіў, што ва ўкраінскім пытанні Кітай цвёрда стаіць на пазіцыі справядлівага і аб’ектыўнага падыходу. Кітай, па-першае, прапануе як мага хутчэй стварыць міжнародны каардынацыйны механізм, у які ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх уцягнутых бакоў. Па-другое, у гэты перыял бакі не павінны рабіць крокаў, якія могуць прывесці да эскалацыі сітуацыі. Па-трэцяе, міжнародныя фінансавыя ўстановы павінны прыступіць да перамоваў, каб дапамагчы Украіне захаваць палітычную і фінансавую стабільнасць.



Сталы прадстаўнік КНР пры ААН заявіў, што цяперашняя сітуацыя ва Украіне вельмі заблытаная і крохкая, гэта можа адбіцца на абстаноўцы ў рэгіёне і міжнародных стасунках увогуле, перадае russian.news.cn

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі