Класкоўскі: Улады вырашылі ўзмацніць кантроль над сферай інтэрнэту

Класкоўскі: Улады вырашылі ўзмацніць кантроль над сферай інтэрнэту

Прызначэнне на пасаду намесніка міністра інфармацыі прадстаўніка спецслужбаў скіраванае на ўзмацненне кантролю ў сферы айчыннага інтэрнэту. Бо сёння ў Мінінфарме працуюць людзі, якія "вельмі туманна ўяўляюць сабе гэтую сферу". Такое меркаванне з нагоды прызначэння намеснікам міністра інфармацыі былога першага намесніка начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Уладзіміра Рабаволава выказаў Еўрарадыё палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

Класкоўскі: “Паколькі інтэрнэт сёння набывае ўсё большы ўплыў — гэта пляцоўка адноснай свабоды меркаванняў, то ўлады, я думаю, вырашылі, каб быў у гэтым ведамстве, якое ў нас не дзеля свабоды, а каб усё кантраляваць і фільтраваць, чалавек, які “сячэ фішку ў гэтым пытанні” з тэхнічнага гледзішча. Апроч таго, у яго хватка спецслужбіста, якая дапаможа, калі што, дзейнічаць маланкава і эфектыўна з гледзішча перасячэння антыдзяржаўных памкненняў як гэта наверсе разумеюць”.

Па словах Аляксандра Класкоўскага, тактыка беларускіх уладаў — “трымаць руку ў мяккай пальчатцы на горле байнэту”. І на пасаду намесніка міністра інфармацыі прыйшоў адмыслова пад гэтую задачу “заточаны” чалавек.

Нагадаем, 13 чэрвеня кіраўнік Беларусі зрабіў шэраг прызначэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі