Кліенты судзяцца з Парытэтбанкам за $660 тысяч, выкрадзеных з банкаўскіх ячэек

Клиенты судятся с Паритетбанком за $660 тысяч, похищенных из банковских ячеек

Кліенты ААТ "Парытэтбанк" судзяцца з ім праз грошы, выкрадзеныя з банкаўскіх ячэек. Гаворка ідзе пра суму $660 тысяч. Гэта вынікае з аўдытарскага заключэння па працы банка за 2020 год, якое ўважліва прачыталі аўтары тг-канала "Эканоміка па-беларуску".

У лістападзе 2020 года банк прайграў працэс аб невыкананні банкам умоў дамоваў банкаўскага захоўвання ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Аднак у лютым 2021 года юрысты Парытэтбанка падалі апеляцыю на гэта рашэнне.

Клиенты судятся с Паритетбанком за $660 тысяч, похищенных из банковских ячеек
Фрагмент аўдытарскага заключэння / Еўрарадыё

Гэта не першы выпадак, калі ў Беларусі грошы знікаюць з банкаўскіх ячэек. Улетку мінулага года шуму нарабіла канфіскацыя сродкаў з ячэек у Белгазпрамбанку, у якім сілавікі праводзілі ператрусы і затрымалі некалькіх топ-менеджараў, а манетарныя ўлады краіны ўвялі часовую адміністрацыю. Нядаўна высветлілася, што некаторыя кліенты так і не змаглі вярнуць сродкі, якія захоўваліся ў ячэйках банка.

Па падрабязнасці Еўрарадыё звярнуліся ў Парытэтбанк. Аднак там адказалі лаканічна:

— Мы не можам каментаваць узаемаадносіны банка з канкрэтнымі кліентамі. Разам з тым хацелася б адзначыць, што Парытэтбанк у сваёй дзейнасці беспярэчна выконвае патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Прэс-служба Нацбанка пацвярджае, што інцыдэнт са знікненнем сродкаў з ячэек Парытэтбанка меў месца. Але разгорнутых каментароў таксама не дае:

— Банк прымае неабходныя меры для вырашэння гэтай праблемы, і, па нашай інфармацыі, цяпер гэта пытанне знаходзіцца ўсё яшчэ ў стадыі судовага разгляду. Адпаведна, якіх-небудзь дадатковых каментароў на гэтым этапе мы не лічым магчымым даваць.

 

Дзіўны кліент

Летась Парытэтбанк быў набыты кампаніяй расийскага бізнесмена Саіда Гуцэрыева Beristore Holdings Limited. Да таго ён быў дзяржаўным. "Наша Ніва", спасылаючыся на свае крыніцы, паведамляе, што гісторыя з выкраданнем адбылася задоўга да пераходу банка ў прыватныя рукі, прыкладна чатыры гады таму.

Па версіі інфарматара НН, работніца банка дапамагла свайму хлопцу адчыніць банкаўскія ячэйкі. Калі пра гэта расказалі арандатарам, адзін з іх сказаў, што захоўваў там $600 тысяч.

— Тады ў банку задаліся пытаннем, ці магчыма гэта, і паспрабавалі фізічна размясціць столькі грошай у ячэйцы — не змяшчалася. Папрасілі абгрунтаваць паходжанне сродкаў — нічога не дамагліся, — піша "Наша Ніва".

У банку высветлілі, што кліент быў судзімы за махлярства. Калі Парытэтбанк быў дзяржаўны, кліент пагражаў, што засудзіць яго. Цяпер жа чалавек вырашыў яшчэ раз паспрабаваць спагнаць 600 тысяч долараў — пасля таго, як змяніўся ўласнік. І, як відаць з аўдытарскай справаздачнасці, суд першай інстанцыі стаў на яго бок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі