Клімавіцкім гімназістам зладзілі экскурсію на лікёра-гарэлачны завод

Клімавіцкім гімназістам зладзілі экскурсію на лікёра-гарэлачны завод

Навучэнцам Клімавіцкай раённай гімназіі зладзілі экскурсію на мясцовы лікёра-гарэлачны завод, піша раённая газета "Родная ніва". Мерапрыемства было арганізаванае ў рамках прафарыентацыі.

Старшыня прафкама прадпрыемства Таццяна Хомчанка расказала гімназістам гісторыю завода, заснаванага ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. 

Паведамляецца, што навучэнцы наведалі ўчастак падрыхтоўкі і разліву алкагольных напояў, вытворчую лабараторыю, участак па падрыхтоўцы лікёра-гарэлачнай прадукцыі і вытворчасці сродкаў дэзінфекцыі, участак гатовай прадукцыі.

"Прадпрыемства заключае дагаворы на праходжанне ўсіх відаў практык навучэнцаў (студэнтаў) устаноў адукацыі. Так за 2021 год 22 вучні і студэнты прайшлі розныя віды практык на заводзе", — адзначае выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі