КНДР адправіла ў Расію "элітных вайскоўцаў" — Reuters

У Пхеньяне 

У Пхеньяне  / ТАСС

Дэлегацыя элітных вайсковых спецыялістаў КНДР паехала з візітам у Расію, піша Reuters са спасылкай на дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі. Агенцтва адзначае, што гэта першы вайсковы абмен паміж дзвюма краінамі з таго часу, як Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын падпісалі дакумент пра цеснае вайсковае супрацоўніцтва.

Дэлегацыю спецыялістаў узначальвае прэзідэнт Вайсковага ўніверсітэта імя Кім Ір Сена Кім Гым Чхоль. Пра мэту візіту не паведамляецца. Нічога невядома і пра тое, куды менавіта ў Расіі едзе дэлегацыя. Reuters адзначае, што ўніверсітэт — трэніровачная пляцоўка для элітных афіцэраў арміі.

Публічнае развіццё вайсковых сувязяў дзвюх краін турбуе чыноўнікаў у Сеуле і Вашынгтоне. Яны кажуць, што ў іх ёсць доказы паставак зброі Пхеньянам у Расію. Гэтая зброя выкарыстоўваецца супраць Украіны. У сваю чаргу Пхеньян можа атрымліваць невядомую дапамогу ад Масквы. Пры гэтым Расія і КНДР адмаўляюць угоды са зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі