Код чырвоны: сіноптыкі папярэдзілі пра спякоту і залевы
Як перажыць спякоту
Штармавое папярэджанне і чырвоны ўзровень небяспекі выпісалі сіноптыкі Гідраметцэнтра для жыхароў Гомельскай вобласці праз спёку.
"Удзень у сераду, 21 жніўня, у многіх раёнах Гомельскай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне +35°C", — кажуць у Гідраметцэнтры.
Акрамя таго, у многіх раёнах Беларусі чакаюць навальніцы і ліўні. Асабліва моцныя дажджы пройдуць у Гродзенскай вобласці. Пры навальніцах будзе шквалісты вецер з парывамі 15-20 м/с.
Амаль па ўсёй Беларусі, а не толькі на Гомельшчыне, будзе горача. Удзень у многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне +30...+34°С, у Мінску +30...+31°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.