Коктыш: Януковіч сам прызнаўся, што Пуцін прапанаваў яму 15 млрд долараў
Нібыта, такая лічба была агучана падчас “таемных перамоваў” Уладзіміра Пуціна і Віктара Януковіча на мінулым тыдні.
Прапанова гэтая прагучала напярэдадні саміта "Усходняга партнёрства" ў Вільні, дзе Украіна планавала падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дацэнт кафедры глабальных інфармацыйных працэсаў і рэсурсаў Маскоўскага інстытута міжнародных адносінаў Кірыл Коктыш:
“Пуцін яму прапанаваў 15 мільярдаў даляраў інвестыцый на тых умовах, што ён больш не будзе пераабірацца прэзідэнтам (прэзідэнцкія выбары пройдуць ва Украіне ў 2015 годзе — Еўрарадыё). Але Януковіч, наколькі можна меркаваць, адмовіўся”.
Тым не менш, 22 лістапада лідар фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцанюк заявіў, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч “выгандляваў” у Расіі 20 мільярдаў долараў, “палову з якіх скрадуць, а другую палову патрацяць на выбарчую кампанію для таго, каб Віктар Януковіч сфальсіфікаваў выбары і атрымаў пасаду прэзідэнта ў 2015 годзе”.
Нагадаем, 21 лістапада Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне аб спыненні працэсу падрыхтоўкі да падпісання дамовы аб асацыяцыі з ЕС.
Пуцін пракаментаваў інфармацыю пра шантаж Украіны і Януковіча