Колькасць 100-бальнікаў на ЦТ па грамадазнаўстве за год вырасла ў 20 разоў
Цэнтралізаванае тэставанне / ggau.by, ілюстрацыйнае фота
Сёлета ЦТ па грамадазнаўстве на 100 балаў здалі 86 абітурыентаў, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі.
"Сёння сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па грамадазнаўстве. Найвышэйшы бал атрымалі 86 абітурыентаў", — заявіў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.
Дарэчы, летась 100 балаў на ЦТ па грамадазнаўстве атрымалі толькі чатыры абітурыенты. У 2021 годзе найвышэйшы вынік быў у 19 чалавек.
У параўнанні з мінулым годам колькасць 100-бальнікаў вырасла ў 21,5 раза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.