Колькасць беларусаў, якія наведалі Украіну, сёлета вырасла на 55%

Колькасць беларусаў, якія наведалі Украіну, сёлета вырасла на 55%

Колькасць беларусаў, якія наведалі Украіну, сёлета вырасла на 55%. У першым паўгоддзі 2017 года ў нашу паўднёвую суседку прыехалі 1 мільён 48 тысяч грамадзян Беларусі. Летась у студзені-чэрвені было толькі 674 тысячы. Як інфармуе Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны, акрамя беларусаў сталі часцей прыязджаць туркі (на 31,5%), ізраільцяне (30,5%), немцы (24,2%). Па колькасці грамадзяне Беларусі займаюць другое месца, на першым — грамадзяне Малдовы, якіх сёлета пабывала ва Украіне больш за 2 млн чалавек (толькі на 1,3% больш, чым было ў першым паўгоддзі летась).

Беларусы апынуліся ў лідарах сярод замежнікаў, якія прыехалі ва Украіну, як турысты. Пры гэтым колькасць турыстаў з Беларусі, Турцыі, Расіі, Ізраіля, ЗША, Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі зніжаецца. Больш стала прыязджаць турыстаў з Бельгіі і Швейцарыі.

Мяркуецца, што беларусаў прываблівае ва Украіне недарагі адпачынак, а таксама тое, што сітуацыя там стала больш стабільнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі