Колькасць мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць у Польшчу, зноў павялічылася
Колькасць мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць у Польшчу, зноў павялічылася. З Беларусі за апошнія суткі нелегальна перайшлі мяжу 434 чалавекі. 16 з іх затрымалі, астатніх польскія памежнікі развярнулі. Затрымана 12 чалавек за дапамогу мігрантам у пераходзе мяжы, сярод іх ёсць беларусы.
У папярэднія суткі праз мяжу з Беларусі ў Польшчу ішлі 398 мігрантаў. А перад гэтым некалькі дзён іх колькасць павялічвалася — ад 313 да 601.
Улады Польшчы адказнасць за міграцыйны крызіс ускладаюць на афіцыйны Мінск.
Wczoraj tj.03.10 funkcjonariusze SG odnotowali 434 próby nielegalnego przekroczenia granicy z do. Zatrzymano 16 ob. Iraku,pozostałym próbom zapobieżono.
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) October 4, 2021
Za pomocnictwo zatrzymano aż 12 cudzoziemców: 5 ob.Ukrainy oraz ob.Białorusi,Gruzji,Tunezji,Turcji,Bułgarii i 2 ob.Niemiec. pic.twitter.com/jtVXKdkfS9
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.